Skip to main content

ІV Звычайная нядзеля 28 студзеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ІV Звычайная нядзеля

28 студзеня 2024 г.

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў. За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • 29 студзеня – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны заснавальніцы кангрэгацыі сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Маліцца і віншаваць нашых сясцёр будзем у панядзелак падчас св. Імшы а 18-й гадзіне.
  • У сераду 31 студзеня - успамін св. Яна Боско, святара.
  • У пятніцу 2 лютага - свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай або Грамніцамі. Св. Імша ў 6.45, 8.00. 18.00. У гэты дзень у Касцёле благаслаўляюцца свечкі, якія называюць грамнічнымі.
  • У суботу 3 лютага - успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Блажэй-заступнік у хваробах горла, таму ў гэты дзень можна атрымаць спецыальнае благаслаўленне.

3.   Прыгадваем, што да 2 лютага ёсць магчымасць атрымання поўнага адпусту пры звычайных умовах за малітву перад яслямі ў нашым касцёле. Ахвяраваць адпуст можна за сябе альбо за кагосьці з памерлых.

4.    Парафіяльны Карытас працягвае свой праект "Век жыві, век вучыся". Па аўторках і пятніцах пасля вячэрняй святой Імшы зноў будуць праводзіцца майстар-класы, цікавыя лекцыі і іншыя актыўнасці. Валанцёры запрашаюць да ўдзелу.

5.   Працягваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. На гэтым тыдні парадак візіту наступны:

  • У панядзелак: Вербная, Вясенняя, Сонечная, Снежная, Прыазёрная;
  • У аўторак: Валынца, З. Суміцкага, Чайкоўскага, Драздовіча, Зав. Энгельса, Маўчанскага, К. Буйло, Ясінскага, Лібава-Роменская, Абводная, а таксама Ларына, Мядзельская, Лясная, Новы Свет, Садовая, Шаранговіча, Паркавая, Абухова, праезд Прыгарадны, Някрасава;
  • У сераду: Я. Купалы, 1-ы праезд Камунальны, П. Броўкі, Маладзёжная, Вялікасельская, Кальцавая, Афіцэрская, Калядная, Міхалёнка, Жнівеньская, М. Казея, праезд Піянерскі,;
  • У чацвер: Гусоўскага, Рачная, праезд Рачны, Радашковіцкая, праезд Савецкі, Маладзёжная, Беларуская, зав. Першамайскі, Усходняя, Замкавая, зав. Дружны, Каханоўскага, 1-ы зав. Прамысловы;
  • У пятніцу: Тургенева, Першамайская, Вілейская, праезд Пушкіна, Астрожскага, С. Грыцаўца, 1-ы зав. М. Горкага, А. Пашкевіч;

6.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае.

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне