ІІ Звычайная нядзеля 14 студзеня 2024
ІІ Звычайная нядзеля
14 студзеня 2024 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл і дапамагаў прыбіраць снег са сходаў. Вялікая ўдзячнасць усім, хто ўчора выбраўся ў супольную паездку да Божай Маці ў Будслаў. Дзякуем таксама тым, хто падрыхтаваў падарункі для сем’яў, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю, у рамках акцыі "Адкрый сваё сэрца", а таксама тым, хто ўчора ўдзельнічаў у мерапрыемстве "Сагрэем далоні". За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 16 студзеня – успамін св. Бэрарда і Паплечнікаў, першых францішканскіх мучанікаў.
- У сераду 17 студзеня – успамін св. Антонія, абата.
3. Прыгадваем, што да 2 лютага ёсць магчымасць атрымання поўнага адпусту пры звычайных умовах за малітву перад яслямі ў нашым касцёле. Ахвяраваць адпуст можна за сябе, альбо за кагосьці з памерлых.
4. Працягваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. На гэтым тыдні наведаем парафіян з вуліц Ф. Скарыны і Міра:
- У панядзелак: Ф. Скарыны, дамы з 1 па 14б;
- У аўторак: Ф. Скарыны, дамы з 16 па 32;
- У сераду: Ф. Скарыны, дамы з 34 па 49;
- У чацвер: Ф. Скарыны, дамы з 50 па 59; а таксама вул. Міра, дамы з 2 па 10;
- У пятніцу: Міра, дамы з 12 па 56.
Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца пачынаць наведваць з 11.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх, з 17.00 да 21.00 без папярэдняга званка.
5. Тых з нас, хто жадае сёлета вырушыць пешшу да Маці Божай Будслаўскай і каму ўжо цяпер трэба запланаваць водпуск, інфармуем, што пешая пілігрымка Маладзечна – Будслаў у гэтым годзе плануецца з панядзелка па пятніцу 1-5 ліпеня. Сардэчна запрашаем!
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае.
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне