Skip to main content

Свята Хросту Пана 7 студзеня 2024

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

Свята Хросту Пана

7 студзеня 2024 г.


 

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл і дапамагаў прыбіраць снег са сходаў. За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   Сёння адзначаем нядзелю Хросту Пана, якая завяршае літургічны перыяд Божага Нараджэння. З панядзелка 8 студзеня распачынаем перыяд “На працягу году” альбо т.зв. “звычайны”. Калядныя ўпрыгожванні ў нашым касцёле застануцца да свята Ахвяравання Пана, якое будзем святкаваць 2 лютага. Прыгадваем пра магчымасць атрымання поўнага адпусту пры звычайных умовах за малітву перад яслямі ў нашым касцёле.

3.   На гэтым тыдні адзначаем:

  • У пятніцу 12 студзеня –  успамін св. Бэрнарда з Карлеонэ, капуцына, апекуна Францішканскай Моладзі Таў.

4.   На гэтым тыдні распачынаем пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  • З панядзелка па пятніцу вул В. Гасцінец. (Рухацца будзем прыкладна па ўзрастаючай, г.зн. да серады з 40 да 120 дому уключна, з серады пачнем са 121 да 165 дому)
  • Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца пачынаць наведваць з 11.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх, з 17.00 да 21.00.

5.   13 студзеня ў суботу ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Сэрцу Езуса. За яе правядзенне ў гэтым месяцы адказныя вернікі маладзечанскага дэканату. Сустрэча будзе прысвечана шостай Божай запаведзі. Ёсць магчымасць выезду аўтобусам у Будслаў, каб прадставіць там наш дэканат і памаліцца. Запрашаем запісвацца ў краме.

6.   Таксама 13 студзеня а 12.00 у Доме культуры Чыгуначнікаў (вул. Лібава-Роменская, 71) адбудзецца святочная праграма “Сагрэем далоні”. Прадугледжаны святочны кірмаш, а таксама выступ прыхаджан Царквы Пакрова св. Багародзіцы, і тэатральнай групы нашай парафіі св. Казіміра. Уваход вольны. Сардэчна запрашаем, ёсць магчымасць паглядзець наш спектакль “Пясчаны замак” для тых, хто не змог пабачыць раней.

 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне