Skip to main content

XХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 20 жніўня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

20 жніўня 2023 г.

  1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуй усім за малітву, супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Мядовы кірмаш, які павінен адбыцца сёння нажаль пераносіцца на неакрэслены час па тэхнічных прычынах. Дзякуй усім хто рыхтаваўся і дапамагаў. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
  2. На гэтым тыдні адзначаем:
  • У панядзелак 21 жніўня – успамін св. Пія Х, папы
  • У аўторак 22 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
  • У чацвер 24 жніўня – свята св. Барталамея, апостала.
  • У пятніцу 25 жніўня – успамін св. Людвіка ІХ, караля, заступніка ФОС
  • У суботу 26 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай
  1. Дарагія, мы атрымалі ад Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наборы бытавой хіміі. Атрымаць наборы могуць грамадзяне наступных катэгорый: інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя сем'і, няпоўныя сем'і, апякунскія і прыёмныя сем'і. Колькасць набораў абмежаваная. Жадаючых атрымаць дапамогу просім звяртацца да Дамінікі (+37529-516-46-60). Тэлефанаваць можна з панядзелка ў працоўны час!!! (з 9.00 да 17.00). Тыя, хто мінулым разам атрымліваў такога роду дапамогу просім пакуль не звяртацца паўторна, каб даць магчымасць іншым паудзельнічаць у акцыі.
  2. Для жадаючых запісаць дзіця на падрыхтоўку да 1 Святой Камуніі ў сакрыстыі знаходзіцца картка, на якой трэба пакінуць свае дадзеныя. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей і дарослых, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр.
  3. Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя.
  4. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў летні перыяд у чацвер пачынаецца з 17.00.
  5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...

     

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне).

    наш   YouTube канал

    Раім пачытаць, паглядзець  альбо паслухаць:  

    Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Для ахвярадаўцаў

    • Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

       Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне