Skip to main content

XIХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 13 жніўня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

XIХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

13 жніўня 2023 г.

  1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуй усім за малітву, супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Мядовы кірмаш, які павінен адбыцца сёння нажаль пераносіцца на неакрэслены час па тэхнічных прычынах. Дзякуй усім хто рыхтаваўся і дапамагаў. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
  2. На гэтым тыдні адзначаем:
  • У аўторак 15 жніўня – урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Св. Імша ў гэты дзень: 6.45, 8.00 і 18.00. У народзе гэтае свята называецца «Маці Божай Зельнай», паколькі ў гэты дзень існуе традыцыя благаслаўляць зёлкі і кветкі, а таксама першыя плёны новага ўраджаю: збожжа, садавіну і гародніну.
  1. Яшчэ адна радасная навіна для ўсіх нас: у нашую парафію з Германіі прыбылі чатыры званы, якія будуць абвяшчаць Божую хвалу з вежы нашага касцёла. Адбылося гэта праз сапраўды цудоўную Божую ласкавасць, а таксама ахвярную зычлівасць нашых парафіянаў і іншых добрых людзей.
  2. Для жадаючых запісаць дзіця на падрыхтоўку да 1 Святой Камуніі ў сакрыстыі знаходзіцца картка, на якой трэба пакінуць свае дадзеныя. З пытаннямі адносна катэхізацыі дзяцей і дарослых, калі ласка, звяртайцеся да нашых сясцёр.
  3. Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Святую Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя.
  4. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў летні перыяд у чацвер пачынаецца з 17.00.
  5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш...

     

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне).

    наш   YouTube канал

    Раім пачытаць, паглядзець  альбо паслухаць:  

    Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Для ахвярадаўцаў

    • Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

       Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне