Skip to main content

ХVIІ Звычайная Нядзеля 30 ліпеня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ХVII Звычайная Нядзеля

30 ліпеня 2023 г.

 

  1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
  2. У нядзелю 13 жніўня, у гонар Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі, з падзякай за сёлентні ўраджай з 9.00 да 19.00, ў нашай парафіі адбудзецца ўжо амаль традыцыйны святочны - трэці "МЯДОВЫ КІРМАШ". Можна будзе набыць смачны мёд і іншыя карысныя вырабы. Мы запрасілі рамеснікаў і іншых цікавых прадпрымальнікаў, будзе таксама фудкорт з прысмакамі. Ад 14.00 да 18.00 плануюцца выступы маладзечанскіх творчых груп, а таксама групы “Дразды”. Для дзяцей будуць арганізаваны забаўляльныя пляцоўкі. Запрашайце таксама да удзелу знаёмых і сяброў, можна будзе прадаваць садавіну, агародніну і іншае, усім месца хопіць. Будзе шмат цікавага. Спадзяемся, што гэта будзе свята не толькі для нашай парафіі. Але і для ўсяго горада Маладзечна і гасцей. Кантакт для рэгістрацыі ўдзельнікаў: +375295164660 Дамініка.
  3. На гэтым тыдні адзначаем:
  • У панядзелак 31 ліпеня – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра.
  • У аўторак 1 жніўня – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.
  • У сераду 2 жніўня - свята Найсвяцейшай Панны Марыі Анёльскай з Парцыюнкулы.
  • У пятніцу 4 жніўня – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра, які з’яўляецца заступнікам усіх пробашчаў. Памятаем у малітве пра нашага бр. Ігара J.
  • У наступную нядзелю 6 жніўня – свята Перамянення Пана.
  1. Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Св. Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя.
  2. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер, пачынаецца з 17.00.
  3.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...

  4. Усе аб’явы можна пачытаць на нашым сайце www.pio.by, як і іншую карысную інфармацыю.

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

  5. Раім пачытаць, паглядзець  альбо паслухаць:  

    Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Для ахвярадаўцаў

    • Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

       Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне