Skip to main content

ХVI Звычайная Нядзеля 23 ліпеня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ХVI Звычайная Нядзеля

23 ліпеня 2023 г.

  1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
  2. Сёння адзначаем 3-ці Сусветны дзень бабуль і дзядуль і пажылых людзей, абвешчаны папам Францішкам у мінулым годзе. Заахвочвам сёння асаблівым чынам маліцца і дзякаваць Богу за нашых любых і дарагіх бабуль і дзядуль.
  3. У нядзелю 13 жніўня, ў нашай парафіі адбудзецца ўжо амаль традыцыйны "мядовы кірмаш". Можна будзе набыць смачны мёд і іншыя вырабы. Ужо можна планаваць і назапашваць карыснае на зімовы перыяд. Будзе шмат цікавага. Запрашайце таксама знаёмых і сяброў. Запрашаем на кірмаш з 9.00 да 19.00.
  4. На гэтым тыдні адзначаем:
  • У аўторак 25 ліпеня – свята св. Якуба, апостала. У гэты дзень таксама ўспамінаем св. Кшыштафа, апекуна вадзіцеляў. У сувязі з гэтым, сёння пасля кожнай святой Імшы, будзем благаслаўляць транспартныя сродкі.
  • У сераду 26 ліпеня – успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У суботу 29 ліпеня – успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
  1. Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Св. Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер, пачынаецца з 17.00.
  2. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на  рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Узрост удзельнікаў ад 16-ці гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
  3.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...

  4. Усе аб’явы можна пачытаць на нашым сайце www.pio.by, як і іншую карысную інфармацыю. Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св. Піо ў Маладзечне).

    Раім пачытаць, паглядзець  альбо паслухаць:  

    Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

    Для ахвярадаўцаў

    • Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

       Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне