Skip to main content

ХV Звычайная Нядзеля 16 ліпеня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ХIV Звычайная Нядзеля.

16 ліпеня 2023 г.

1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

2. Усё ж такі звяртаем увагу на патрэбу больш руплівага клопату пра ўборку касцёла, у асноўным прыходзяць толькі тыя самыя некалькі чалавек, а парафія ж у нас нашмат большая і ўсім прыемна калі чыста. Таксама пазарасталі ўжо некаторыя клумбы, часам ляжыць смецце, аднаму чалавеку складана ўсё дапільнаваць, а калі кожны падыме паперку і выкіне ў сметніцу, будзе нашмат чысцей. Заахвочваем Вас да клопату пра нашу супольную прыгажосць.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

    • У пятніцу 21 ліпеня - свята св. Лаўрэнція з Брындызі, капуцына, прэзбітэра і доктара Касцёла.
    • У суботу 22 ліпеня - свята св. Марыі Магдалены.
    • У наступную нядзелю 23 ліпеня адзначаецца 3-ці Сусветны дзень дзядуль, бабауль і пажылых людзей. Памятаем пра нашу ўдзячнасць да старэйшага пакалення і малітву за іх.
    • У аўторак 25 ліпеня – успамін св. Кшыштафа, апекуна вадзіцеляў. Транспартныя сродкі будзем асвячаць у наступную нядзелю пасля кожнай святой Імшы, а таксама ў літургічны дзень успаміну.

4. Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Св. Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер, пачынаецца з 17.00.

5. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на  рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...

7. Усе аб’явы можна пачытаць на нашым сайце www.pio.by, як і іншую карысную інфармацыю. Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св. Піо ў Маладзечне).

Раім пачытаць, паглядзець  альбо паслухаць:  

Радыё Марыя

Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

Для ахвярадаўцаў

  • Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

     Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне