ХIV Звычайная Нядзеля 9 ліпеня 2023 г.
ХIV Звычайная Нядзеля.
9 ліпеня 2023 г.

Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
- На гэтым тыдні адзначаем:
- 10 ліпеня ў панядзелак — свята св. Веранікі Джуліанні.
- 11 ліпеня ў аўторак — свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
- 15 ліпеня ў суботу — свята св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- Як звычайна ў аўторак вячэрняя св. Імша з набажэнствам да св. Піо. Св. Імшу можна слухаць праз Радыё Марыя. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер, пачынаецца з 17.00.
- З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
- Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
- Усе аб’явы можна пачытаць на нашым сайце www.pio.by, як і іншую карысную інфармацыю. Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св. Піо ў Маладзечне).
- Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
- Раім пачытаць альбо паслухаць Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш
YouTube каналДля ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне