ХI Звычайная Нядзеля
ХI Звычайная Нядзеля
18 чэрвеня 2023 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама тым, хто дапамог падрыхтаваць месцы начлегу для пілігрымаў. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
У сераду 21 чэрвеня – успамін св. Алаізія Ганзагі, манаха.
У суботу 24 чэрвеня - Урачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля. Парадак Святой Імшы у гэты дзень: 7.15 і 18.00. Гэтая ўрачыстасць не з’яўляецца “абавязковай”. З гэтай нагоды сваю ўрачыстасць будуць адзначаць вернікі ў Гарадку. Запрашаем на адпустовую святую Імшу ў Гарадку ў нядзелю а 14.00.
3. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і перапрашэння за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.
4. Нагадваем, што кожны чацвер у нашым касцёле адбываецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая ў летні перыяд пачынаецца з 17.00.
5. Запрашаем пазнаёміцца з нашым братам Калікстам Клочка з нашай правінцыі, які не так даўно адышоў у вечнасць, цяпер вядзецца яго беатыфікацыйны працэс. Заахвочваем заносіць свае малітвы да Бога таксама праз заступніцтва гэтага простага і добрага брата-сталяра. Абразок з выявай Слугі Божага і малітвай можна ўзяць пры выхадзе з касцёла.
6. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
7. 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў Будславе адбудуцца святкаванні ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай. Трывае рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі “Маладзечна – Будслаў 2023”, якая распачнецца 27 чэрвеня з нашага касцёла і будзе трываць чатыры дні. Вельмі запрашаем і просім зарэгістравацца запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку ў сац. сетках парафіі) альбо ў закрыстыі.
8. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 26 на 27 чэрвеня. Ахвотныя могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
9. Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, грэчкай ці іншымі крупамі, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
10. Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў слоіку пры выхадзе з касцёла, праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках і праз гэту спасылку: https://docs.google.com/forms/.
11. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 1 ліпеня а 7.30. Запісацца можна ў нашай краме.
12. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
13. Раім пачытаць альбо паслухаць Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10.00 гадзіне на нашым YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш YouTube канал
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне
