Skip to main content

X Звычайная Нядзеля 11 чэрвеня 2023

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

Х Звычайная Нядзеля

11 чэрвеня 2023 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама тым, хто рыхтаваў алтары для Эўхарыстычнай працэсіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 12 чэрвеня – успамін бласлаўлёных Аніцэта і Паплечнікаў, мучанікаў Другой Сусветнай вайны.
  • У аўторак 13 чэрвеня - свята св. Антонія Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • У пятніцу 16 чэрвеня – Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Парадак Святой Імшы у гэты дзень: 6.45, 8.00 і 18.00. Гэтая ўрачыстасць не з’яўляецца “абавязковай” – вернікі не маюць абавязку ўдзелу ў святой Імшы, а таксама абавязку ўстрымання ад выкання неабавязковай працы. І таксама не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў.
  • У суботу 17 чэрвеня – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама ў гэты дзень кс. Уладзімір Русак запрашае на фэст каля крыніцы ў Лешне а 12.00

3. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

4. Нагадваем, што кожны чацвер у нашым касцёле адбываецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая ў летні перыяд пачынаецца з 17.00.

5. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

6. 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў Будславе адбудуцца святкаванні ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай. Распачалася ўжо рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі “Маладзечна – Будслаў 2023”, якая распачнецца 27 чэрвеня з нашага касцёла і будзе трываць чатыры дні. Вельмі запрашаем і просім зарэгістравацца запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку ў сац. сетках парафіі). Калі гэта немагчыма, то можна запісацца ў закрыстыі.

7. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 26 на 27 чэрвеня. Ахвотныя могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.

8. Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, грэчкай ці іншымі крупамі, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.

9. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 1 ліпеня а 7.30. Запісацца можна ў нашай краме.

10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...

11. Раім пачытаць  альбо паслухаць  Радыё Марыя

Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

 Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне