Skip to main content

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы 4 чэрвеня 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

4 чэрвеня 2023 г.

  1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
  2. На гэтым тыдні адзначаем:
  • У панядзелак 5 чэрвеня - успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. У гэты дзень свае імяніны будзе адзначаць бр. Ігар Колзун, маліцца за яго будзем сёння падчас Святой Імшы а 00 гадзіне.
  • У чацвер 8 чэрвеняУрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У чацвер, Парадак Святой Імшы: 6.45, 8.00 і 18.00. Пасля Святой Імшы а 18:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Для гэтага нам неабходна супольна падрыхтаваць чатыры алтары, пры якіх будзем затрымлівацца на малітву падчас працэсіі.
  • Падрыхтоўка першага алтара даручаецца супольнасцям Нэокатэхуменальнага Шляху..
  • Падрыхтоўка другога алтара даручаецца сямейнаму колу Хатняга Касцёла, супольнасці Назарэтанскіх Сем’яў, Легіёну Марыі, Францішканскаму ордэну свецкіх.
  • Падрыхтоўка трэцяга алтара даручаецца супольнасці францішканскай моладзі ФМТаў, і міністрантам.
  • Падрыхтоўка чацвёртага алтара даручаецца Ружанцовым колам.
  1. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.
  2. Нагадваем, што кожны чацвер у нашым касцёле адбываецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая ў летні перыяд пачынаецца з 17.00.
  3. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Удзельнікам рэкалекцый спадарожнічаюць браты капуцыны а таксама маладыя людзі, якія ўжо жывуць Евангельскімі каштоўнасцямі ў духу св. Францішка. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
  4. 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў Будславе адбудуцца святкаванні ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе прыпадае юбілей 25-годдзя каранацыі цудоўнага абраза папскімі каронамі. Распачалася ўжо рэгістрацыя ўдзельнікаў пешай пілігрымкі “Маладзечна – Будслаў 2023”, якая распачнецца 27 чэрвеня з нашага касцёла. Просім зарэгістравацца запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку ў сац. сетках парафіі). Калі гэта немагчыма, то можна запісацца ў закрыстыі.
  5. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 26 на 27 чэрвеня. Ахвотныя могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
  6. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 1 ліпеня а 7.30. Запісацца можна ў нашай краме.
  7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
  8. Раім пачытаць  альбо паслухаць  Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

    Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

     Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне