Skip to main content

Нядзеля Спаслання Духа Святога 28 мая 2023 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

Нядзеля Спаслання Духа Святога

28 мая 2023 г.

  1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, дапамагаў у арганізацыі святкавання каля капліцы. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
  2. Наперадзе апошнія маёвыя набажэнствы, а з чацвярга запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.
  3. Нагадваем, што кожны чацвер у нашым касцёле адбываецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая ў летні перыяд пачнецца з 17.00.
  4. На гэтым тыдні адзначаем:
  • У панядзелак 29 мая - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
  • У сераду 31 мая - свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У чацвер 1 чэрвеня - свята Езуса Хрыста Найвышэйшага і Вечнага Святара.
  • У суботу 3 чэрвеня - успамін святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 5 чэрвеня свае імяніны будзе адзначаць бр. Ігар Колзун, маліцца за яго будзем у наступную нядзелю Святой Тройцы 4 чэрвеня падчас Святой Імшы а 18-00 гадзіне.
  1. З 3 па 10 жніўня запрашаем моладзь на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Удзельнікам рэкалекцый спадарожнічаюць браты капуцыны а таксама маладыя людзі, якія ўжо жывуць Евангельскімі каштоўнасцямі ў духу св. Францішка. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
  2. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
  3. Раім пачытаць  альбо паслухаць  Радыё Марыя

    Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя?

    Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале (каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне). наш   YouTube канал

    Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

     Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне