ХХХІІІ Звычайная нядзеля 15 лістапада 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 16 лістапада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
- У аўторак 17 лістапада – свята св. Альжбеты Венгерскай, законніцы, апякункі ФОС.
- У суботу 21 лістапада – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- У наступную нядзелю 22 лістапада – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету. Збор ахвяраванняў у гэты дзень будзе прызначаны на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Таксама ў гэты дзень у літургіі Касцёла успамінаецца св. Цэцылія, панна і мучаніца, апякунка касцёльнай музыкі. З гэтай нагоды у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 12.00 будзем маліцца з падзякай за наш цудоўны парафіяльны хор.
3. Вельмі радасная навіна для нас братоў капуцынаў, якой хочам падзяліцца з вамі: у суботу 21 лістапада падчас Святой Імшы а 12:00 наш любы брат Андрэй Багдановіч прынясе Богу вечныя манаскія абяцанні. Гэта выключны этап жыцця кожнай кансэкраванай асобы. Таму запрашаем раздзяліць з намі гэтую радасць і разам маліцца за брата Андрэя! Пасля Урачыстай Святой Імшы адбудзецца пачастунак, падрыхтаваны братам Войткам на палявой кухні і кароткая забаўляльная праграма. Запрашаем!
4. У лістападзе штодзённа а 17.10 адбываецца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.
5. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры: пачынаючы з 13 кастрычніка і на працягу месяца кожны аўторак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць дзіцячыя бібліі на беларускай мове, штодзённікі з тэкстам Божага слова, кнігу “Пастыр Палесся”, капуцынскую каву, часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць:Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.