ХХХІІ Звычайная нядзеля 8 лістапада 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і ўдзельнічаў у талацэ. Таксама хочацца падзякаваць усім, хто прычыніўся да арганізацыі Балю Ўсіх Святых: моладдзі, сястры Яне за цудоўную праграму, а таксама усім бацькам і дзецям за падрыхтоўку касцюмаў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 9 лістапада - Свята пасвячэння Латэранскай Базілікі.
- У аўторак 10 лістапада – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- У сераду 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- У чацвер 12 лістапада – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- У суботу 14 лістапада – успамін святых Мікалая Тавеліча і паплечнікаў, мучанікаў.
3. У Закрыстыі з’явілася новая кніга інтэнцый на 2027 каляндарны год, запрашаем.
4. У сувязі з вялікай колькасцю інтэнцый за нашых блізкіх, якія адышлі ў вечнасць, ад 1 снежня гэтага года ўводзіцца Складковая Імша за памерлых, якая будзе адбывацца кожную пятніцу а 18:00.
5. У лістападзе штодзённа а 17.10 будзе адбывацца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.
6. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры: пачынаючы з 13 кастрычніка і на працягу месяца кожны аўторак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць дзіцячыя бібліі на беларускай мове, штодзённікі з тэкстам Божага слова, кнігу “Пастыр Палесся”, капуцынскую каву, часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць:Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.