Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і падграбаў лісце вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень Імшы будуць а 6:45, 9:00 і 18:00.
- У аўторак 3 лістапада - успамін усіх памерлых Серафімскага Ордэна.
- У сераду 4 лістапада – успамін св. Караля Барамея, біскупа.
3. У наступную суботу 7 лістапада а 9.00 запрашаем на талаку, каб зрабіць на тэрыторыі нашага касцёла восеньскія парадкі. Вельмі добрая магчымасць папрацаваць і пабыць разам!
4. У Закрыстыі з’явілася новая кніга інтэнцый на 2027 каляндарны год, запрашаем.
5. У сувязі з вялікай колькасцю інтэнцый за нашых блізкіх, якія адышлі ў вечнасць, ад 1 снежня гэтага года ўводзіцца Складковая Імша за памерлых, якая будзе адбывацца кожную пятніцу а 18:00.
6. У лістападзе штодзённа а 17.10 будзе адбывацца Ружанец за памерлых, чые імёны мы запісваем на картках, а пасля яго – Святая Імша ў інтэнцыі тых жа памерлых. Карткі для запісу імёнаў можна ўзяць у нашай краме.
7. Малітва на т.зв. “вясковых” могілках:
- в. Хожава – 7 лістапада ў суботу а 12.00 “новыя” могілкі; 13:00 “старыя” могілкі;
- в. Гарадок – 8 лістапада ў нядзелю а 09.00;
- в. Хоўхлава – 8 лістапада ў нядзелю а 12.00.
- Турэц-Баяры: 07.11 а 13.00
8. У днях 1-8 лістапада таксама можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
9. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры: пачынаючы з 13 кастрычніка і на працягу месяца кожны аўторак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
10. Францішканскі Ордэн Свецкіх запрашае на біблійную медытацыю, якая адбудзецца ў сераду 4 лістапада пасля вячэрняй Святой Імшы.
11. Напрыканцы касцёла можна ўзяць часопісы, якіх сабралася вельмі шмат, за сімвалічную ахвяру 1 беларускі рубль.
12. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць дзіцячыя бібліі на беларускай мове, штодзённікі з тэкстам Божага слова, кнігу “Пастыр Палесся”, капуцынскую каву, часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць:Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.