Skip to main content

ХХХ Звычайная нядзеля 25 кастрычніка 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
farisei2 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і падграбаў лісце вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 28 кастрычніка – свята святых Сымона і Юды, апосталаў.

3. Трывае цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец для дзяцей: кожную суботу а 11.30.

4. У нядзелю 1 лістапада пасля Святой Імшы а 12:00 запрашаем дзяцей і бацькоў прыняць удзел у Балі ўсіх святых. Заахвочваем зрабіць сабе касцюмы і паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме, арганізаванай моладдзю нашай парафіі і сястрой Янай.

5. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за памерлых. На могілках у Лазаўцы святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 31 кастрычніка, а 12.00 гадзіне. Малітва на т.зв. “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:

  • в. Хожава – 7 лістапада ў суботу а 12.00 “новыя” могілкі; 13:00 “старыя” могілкі;
  • в. Гарадок – 8 лістапада ў нядзелю а 09.00;
  • в. Хоўхлава – 8 лістапада ў нядзелю а 12.00.

6. Парадак набажэнстваў на могілках парафіі Лебедзева наступны:

  • Насілава – Старыя могілкі: 31.10 а 10.00
  • Насілава – Новыя могілкі: 31.10 а 12.00
  • Мароські: 01.11 а 16.30
  • Заскавічы 01.11 а 17.15
  • Лебедзева: 01.11 а 11.00
  • Турэц-Баяры: 07.11 а 13.00

7. У нашай краме можна узяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых святых Імшаў ў лістападзе, а таксама набыць лампадкі.

8. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: з 13 кастрычніка ў нашай парафіі кожны аўторак і чацвер адбываюцца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш.

 caritas kstr

Карысныя спасылкі: