Skip to main content

ХХІХ Звычайная нядзеля 18 кастрычніка 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
11 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і падграбаў лісце вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У чацвер 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.

3. Трывае цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец для дзяцей: кожную суботу а 11.30.

4. У нядзелю 1 лістапада пасля Святой Імшы а 12:00 запрашаем дзяцей і бацькоў прыняць удзел у Балі ўсіх святых. Заахвочваем зрабіць сабе касцюмы і паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме, арганізаванай моладдзю нашай парафіі і сястрой Янай.

5. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка а 12.00 гадзіне. На могілках у Лазаўцы, святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 31 кастрычніка а 12.00 гадзіне. Малітва на т.зв. “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:

  • в. Хожава – 7 лістапада ў суботу а 12.00 “новыя” могілкі; 13:00 “старыя” могілкі;
  • в. Гарадок – 8 лістапада ў нядзелю а 09.00;
  • в. Хоўхлава – 8 лістапада ў нядзелю а 12.00.

6. Парадак набажэнстваў на могілках парафіі Лебедзева наступны:

  • Насілава – Старыя могілкі: 31.10 а 10.00
  • Насілава – Новыя могілкі: 31.10 а 12.00
  • Мароські: 01.11 а 16.30
  • Заскавічы 01.11 а 17.15
  • Лебедзева: 01.11 а 11.00
  • Турэц-Баяры: 07.11 а 13.00

7. У нашай краме можна узяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых святых Імшаў ў лістападзе, а таксама набыць лампадкі.

8. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 13 кастрычніка ў нашай парафіі кожны аўторак і чацвер будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!

9. Карытас Мінска-Магілёўская архідыяцэзіі прапануе Вам стартавы набор для ўзрошчвання мікразеляніны.У набор уваходзіць 5 латкоў з загатоўкамі. Расціць
трэба на падваконніках у вашых кватэрах. Запрашаем, асабліва, паўдзельнічаць шматдзетныя сем'і, бо дзецям гэта будзе вельмі цікава.

Катэгорыя атрымальнікаў:

  • шматдзетныя/апякунскія/прыёмныя сем'і
  • інваліды
  • пенсіянеры

Дакументы на атрыманне:

  • ксеракопія пашпарта (апошняя, перадапошняя старонкі і прапіска)
  • копія пасведчання шматдзетнай/апякунская/прыёмняй сям'і ; або копія пасведчання інваліда; або копія пенсійнага пасведчання.

Запісацца на атрыманне дапамогі можна у Дамінікі па тэл. +37529-516-46-60. Званіць у працоўны час!!! (пн-пт з 9.00 да 17.00)

10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш.

 caritas kstr

Карысныя спасылкі: