Skip to main content

ХХVІІІ Звычайная нядзеля 11 кастрычніка 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
pir 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 12 кастрычніка – успамін св. Серафіма з Монтэгранаро, капуцына.
  • У аўторак 13 кастрычніка - урачыстасць бл. Ганарата Казьмінскага, прэзбітэра, апякуна беларускай Кустодыі Меншых Братоў Капуцынаў. У гэты дзень не будзе ранішняй святой Імшы а 7:15 у сувязі з тым, што ўсе браты Кустодыі збіраюцца на супольнае святкаванне.
  • У чацвер 15 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
  • У суботу 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

3. Трывае цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца а 16.00. Ружанец для дзяцей: кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

4. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка а 12.00 гадзіне. На могілках у Лазаўцы, святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 31 кастрычніка а 12.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых святых Імшаў ў лістападзе.

5. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 13 кастрычніка ў нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх: маладых і старэйшых, жанатых, незамужніх, і тых, у каго “ўсё складана” да ўдзельніцтва. Першая катэхэза ў аўторак 13 красавіка пасля вячэрняй Святой Імшы.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш.

 

Карысныя спасылкі: