Skip to main content

ХХVІІ Звычайная нядзеля 4 кастрычніка 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
francis 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Дзякуй усім францішканскім групам за арганізацыю святкавання ўспаміну св. Заснавальніка. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 7 кастрычніка – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. У гэты дзень свае імяніны адзначае наш брат Сяргей Гусар. Памаліцца разам і павіншаваць брата Сяргея зможам у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 18.00.

3. У нядзелю 11 кастрычніка а 15:00 адбудзецца дадатковая святая Імша для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі. Запрашаем!

4. Падлеткаў, якія навучаюцца ў 7-8 класе, запрашаем на катэхэзу/падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання). Катэхэзы адбываюцца ў чацвер а 9:00 і ў пятніцу а 17:00. Па ўсіх пытаннях звяртацца да с. Яны.

5. Распачынаем цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца а 16.00. Ружанец для дзяцей: кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

6. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка а 12.00 гадзіне. На могілках у Лазаўцы, святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 31 кастрычніка а 12.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых святых Імшаў ў лістападзе.

7. Ёсць магчымасць паехаць аўтобусам 10 кастрычніка на ўрачыстасць у Баруны. Выезд а 9.00, кошт – 20 руб., запіс у парафіяльнай краме.

8. Усіх настаўнікаў ад усяго сэрца віншуем з Днём настаўніка. Хай Добры Бог дапамагае вам у гэтым няпростым служэнні!

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш.

 

Карысныя спасылкі: