Skip to main content

ХXVІ Звычайная нядзеля 27 верасня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
2syny 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 29 верасня – свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, Арханёлаў.
  • У сераду 30 верасня – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • У чацвер 1 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.
  • У пятніцу 2 кастрычніка – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
  • 3-4 кастрычніка будзем адзначаць у нашым касцёле ўрачыстасць св. Францішка Асізскага. Для братоў капуцынаў і многіх супольнасцяў нашай парафіі – гэта вельмі важны дзень, які яднае многіх людзей злучаных духоўнасцю святога Бедачыны з Асізі. З гэтай нагоды запрашаем паўдзельнічаць у двухдзённых рэкалекцыях/падрыхтоўцы да ўрачыстасці, якія правядзе сябра нашай парафіі кс. Андрэй Рылка.

! Падрыхтоўка распачнецца ў пятніцу 2 кастрычніка Святой Імшой а 18:00, пасля якой адбудзецца пакутнае набажэнства. У суботу 3 кастрычніка ад ранішняй Святой Імшы аж да вячэрняй будзе выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт, які запрашаем наведаць. Пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца набажэнства Transitus. Запрашаем разам раздзяліць радасць успаміну нашага Заснавальніка.

4. У сераду 30 верасня пасля Святой Імшы а 18:00 Францішканскі Ордэн Свецкіх запрашае на біблійную медытацыю. Найперш адбудзецца канферэнцыя-ўводзіны і потым індывідуальная медытацыя Божага Слова перад Найсвяцейшым сакрамантам. Запрашаем!

5. У чацвер 1 кастрычніка Мужчынскі клуб парафіі запрашае мужчын далучыцца да сустрэчы, якая адбудзецца пасля Святой Імшы а 18:00.

6. 4 кастрычніка – у першую нядзелю месяца, як звычайна, пасля вячэрняй святой Імшы запрашаем на малітву падзякі і праслаўлення.

7. Распачынаем цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

8. Валанцёры Карытас сардэчна запрашаюць у наступную нядзелю 4 кастрычніка а 13.30 у капліцу на віншавальны канцэрт з нагоды Дня бабулі і дзядулі. У праграме жывая музыка, спевы, народныя танцы і салодкі стол.

9. Ёсць магчымасць паехаць аўтобусам 10 кастрычніка на ўрачыстасць у Баруны. Выезд а 9.00, кошт – 20 руб., запіс у парафіяльнай краме.

10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя і інш.

 

Карысныя спасылкі: