Skip to main content

ХXV Звычайная нядзеля 20 верасня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
vinogradar 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто дапамог у падрыхтоўцы Францішканскага кангрэсу, а таксама тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 21 верасня – свята св. Мацвея Апостала і Евангеліста.
  • У аўторак 22 верасня - успамін св. Ігнацыя з Сантыя, прэзбітэра, капуцына.
  • У сераду 23 верасня – урачыстасць св. Піо з П’етрэльчыны. Гэта адпустовая ўрачыстасць тытулу нашай святыні, асвечанай ў гонар св. а. Піо. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца а 7.15 і 18.00. Вячэрнюю святую Імшу ўзначаліць бр. Андрэй Букштан OFMCap. Сардэчна запрашаем!

3. 4 кастрычніка будзем адзначаць у нашым касцёле ўрачыстасць св. Францішка Асізкага. Для братоў капуцынаў і многіх супольнасцяў нашай парафіі – гэта вельмі важны дзень, які яднае многіх людзей злучаных духоўнасцю святога Бедачыны з Асізі. З гэтай нагоды запрашаем паўдзельнічаць у двухдзённых рэкалекцыях/падрыхтоўцы да ўрачыстасці, якія правядзе сябра нашай парафіі кс. Артур Ляшнеўскі SDB.

! Падрыхтоўка распачнецца ў пятніцу 2 кастрычніка Святой Імшой а 18:00, пасля якой адбудзецца пакутнае набажэнства. У суботу 3 кастрычніка ад ранішняй Святой Імшы аж да вячэрняй будзе выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт, які запрашаем наведаць. Пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца набажэнства Transitus. Запрашаем разам раздзяліць радасць успаміну нашага Заснавальніка.

4. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень,  рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...

 

Карысныя спасылкі: