Skip to main content

ХXІV Звычайная нядзеля 13 верасня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
dolg 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 14 верасня - свята Узвышэня Святога Крыжа.
  • У аўторак 15 верасня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
  • У сераду 16 верасня – успамін святых Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
  • У чацвер 17 верасня – свята Стыгматаў св. Францішка.
  • У пятніцу 18 верасня – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

3. Сёння (у нядзелю) 13 верасня пасля Святой Імшы а 12-ай гадзіне, адбудзецца арганізацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці, якіх распачынаюць другі год падрыхтоўкі да Святой Камуніі.

4. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў развіцця свайго духоўнага жыцця і паглыблення рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:

• Асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання – кожную 2-ую і 4-ую нядзелю месяца а 19.15. Запісацца можна ў сакрыстыі і ў с. Вікторыі.

• Дарослых і моладзь запрашаем далучацца да супольнасцяў, якія існуюць у парафіі. З дакладным спісам супольнасцяў можна азнаёміцца на нашым сайце pio.by. На сайце можна знайсці шмат цікавай і актуальнай інфармацыі пра жыццё парафіі. Запрашаем наведаць.

5. У суботу 19 верасня ў Будславе адбудзецца Францішканскі кангрэс з удзелам усіх Францішканскіх Ордэнаў, прадстаўленых на Беларусі, Францішканскага Ордэну Свецкіх, Моладзі ФМ Таў і Рыцараў св. Францішка. Гэта цудоўная нагода, каб адзначыць заканчэнне юбілейнага года, прысвечанага св. Францішку. У праграме: Святая Імша, канферэнцыі, накіраваныя на паглыбленне францішканскай духоўнасці, адарацыя, канцэрт і, канешне ж, пачастунак, падрыхтаваны братам Войткам. Ад парафіі будзе арганізаваны аўтобус. Запісацца можна ў краме. Кошт выезду 20 рублёў.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень,  рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...

 

 

Карысныя спасылкі: