ХXІІІ Звычайная нядзеля 6 верасня 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама тым, хто прычыніўся да арганізацыі святкавання пачатку навучальнага года: валанцёрам парафіяльнага Карытас за смачныя аладкі, моладзі за арганізацыю забаўляльнай праграмы, міністрантам за ўсе гаспадарчыя справы, а таксама кожнай неабыякавай асобе. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень большасць братоў капуцынаў нашай Кустодыі адзначае гадавіну сваіх першых манаскіх абяцанняў. Сардэчна віншуем братоў з гэтай важнай падзеяй ў іх кансэкраваным жыцці!
- У суботу 12 верасня – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
3. У нядзелю 13 верасня а 14.00 у Хоўхлаве адбудзецца адпустовая Святая Імша з нагоды успаміну Найсвяцейшага Імя Марыі. Сардэчна запрашаем. Калі ў вас няма магчымасці дабрацца да Хоўхлава – ў парафіяльнай краме можна запісацца на аўтобус.
4. Таксама ў наступную нядзелю 13 верасня пасля Святой Імшы а 12-ай гадзіне, адбудзецца арганізацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці, якіх распачынаюць другі год падрыхтоўкі да Святой Камуніі.
5. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў развіцця свайго духоўнага жыцця і паглыблення рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:
• Асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання – кожную 2-ую і 4-ую нядзелю месяца а 19.15. Запісацца можна ў сакрыстыі і ў с. Вікторыі.
• Моладзь ад 14 год і старэйшых запрашаем на моладзевыя сустрэчы, кожную нядзелю а 19.00.
• Яшчэ можна запісаць дзетак ад 3 класа узвыш на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі. Звяртайцеся, калі ласка, да с. Яны.
• Дзетак ад 7 да 13 год запрашаем на сустрэчы Рыцараў св. Францішка, кожную суботу а 16.00. Падрабязная інфармацыя ў бр. Сяргея.
• Дарослых і дзяцей, якія маюць музычныя здольнасці запрашаем далучыцца на хору парафіі. Таксама, хлопцаў, якія жадаюць быць міністрантамі, запрашаем далучыцца да літургічнай службы алтара.
6. У суботу 19 верасня ў Будславе адбудзецца Францішканскі кангрэс з удзелам усіх Францішканскіх Ордэнаў, прадстаўленых на Беларусі, Францішканскага Ордэну Свецкіх, Моладзі ФМ Таў і Рыцараў св. Францішка. Гэта цудоўная нагода, каб адзначыць заканчэнне юбілейнага года, прысвечанага св. Францішку. У праграме: Святая Імша, канферэнцыі, накіраваныя на паглыбленне францішканскай духоўнасці, адарацыя, канцэрт і, канешне ж, пачастунак, падрыхтаваны братам Войткам. Ад парафіі будзе арганізаваны аўтобус. Запісацца можна ў краме. Кошт выезду 20 рублёў.
7. Сёння (у нядзелю 6 верасня) пасля Святой Імшы а 18:00, як звычайна ў першую нядзелю месяца, адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў інтэнцыі вучняў, студэнтаў і настаўнікаў. Сардэчна запрашаем. Каб паглыбіць свае веды, а таксама свядомасць каштоўнасці адарацыі, запрашаем наведаць нашу краму і пазнаёміцца з кнігай “Езус чакае нас” айца езуіта Юзафа Аўгустына.
12. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень, рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць:Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.