Skip to main content

ХXІІ Звычайная нядзеля 30 жніўня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
satan 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка нашым міністрантам, якія на гэтым тыдні прыбіралі тэрыторыю касцёла і дапамагалі ў кляштары. Таксама падзяка мужчынам, якія касілі траву.
Хочацца таксама падзякаваць вам за ахвяраванні, складзеныя на рэстаўрацыю абраза св. Францішка з Будслаўскай базілікі. Супольнымі намаганнямі атрымалася сабраць 2020 беларускіх рублёў, 142 даляры і 10 злотых. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Сёння, 30 жніўня, падчас Святой Імшы а 12 гадзіне адбудзецца бласлаўленне настаўнікаў, вучняў, бацькоў і школьных прыладаў на новы навучальны год. Пасля Святой Імшы запрашаем усіх на супольнае святкаванне на тэрыторыі касцёла.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У чацвер 3 верасня – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • У суботу 5 верасня – успамін св. Тэрэзы з Калькуты, панны.

4. На гэтым тыдні ў пятніцу 4 верасня і нядзелю 6 верасня, пасля вячэрняй Святой Імшы адбудуцца адмысловыя набажэнствы першай пятніцы і нядзелі месяца. Сардэчна запрашаем. Таксама на гэтым тыдні будзем адведваць хворых нашай парафіі.

5. У наступную нядзелю 6 верасня пасля Святой Імшы а 8:00 адбудзецца сустрэча ўсіх ружанцовых колаў парафіі. Сардэчная просьба ўсім удзельнікам Жывога Ружанца знайсці час і прыйсці на гэтую сустрэчу.

6. Таксама ў наступную нядзелю 6 верасня а 14.00 у Хоўхлаве адбудзецца адпустовая Святая Імша з нагоды успаміну Найсвяцейшага Імя Марыі. Сардэчна запрашаем.

7. У супольнасці сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, адбыліся персанальныя перамены. З вялікай радасцю вітаем сястру Вікторыю і жадаем ёй плённага служэння ў нашай парафіі.

8. Ужо хутка ў нашай парафіі распачнецца новы катэхетычны год. З гэтай нагоды запрашаем запісаць дзяцей на заняткі, пачынаючы ад першага класа і ўзвыш. У сувязі са зменай сястры, адказнай за катэхэзу ў парафіі, вялікая просьба да ўсіх бацькой, дзеці якіх хадзілі ў мінулым годзе на катэхэзу, альбо распачнуць катэхэзу ў гэтым годзе – запісацца ў с. Яны.

9. У нядзелю 12 верасня пасля Святой Імшы а 12-ай гадзіне, адбудзецца арганізацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці, якіх распачынаюць другі год падрыхтоўкі да Святой Камуніі.

10. Супольнасць францішканскіх дзяцей “Рыцары св. Францішка” запрашае дзяцей, узростам ад 7 да 13 гадоў далучыцца да сустрэчаў, якія адбываюцца кожную суботу а 16:00. Першая сустрэча ўжо ў наступную суботу 5 верасня. Таксама запрашаем маладых асобаў ад 14 гадоў і ўзвыш на сустрэчы моладзі парафіі, якія адбываюцца кожную нядзелю пасля Святой Імшы а 18-ай гадзіне. Першая сустрэча ў наступную нядзелю 6 верасня.

11. У суботу 19 верасня ў Будславе адбудзецца Францішканскі кангрэс з удзелам усіх Францішканскіх Ордэнаў, прадстаўленых на Беларусі, Францішканскага Ордэну Свецкіх, Моладзі ФМ Таў і Рыцараў св. Францішка. Гэта цудоўная нагода, каб адзначыць заканчэнне юбілейнага года, прысвечанага св. Францішку. У праграме: Святая Імша, канферэнцыі, накіраваныя на паглыбленне францішканскай духоўнасці, адарацыя, канцэрт і, канешне ж, пачастунак, падрыхтаваны братам Войткам. Ад парафіі будзе арганізаваны аўтобус. Запісацца можна ў краме. Кошт выезду 20 рублёў.

12. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень,  рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...

 

Карысныя спасылкі: