Skip to main content

ХXІ Звычайная нядзеля 23 жніўня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
kluchy 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні, клапаціўся пра тэрыторыю, ўпрыгожваў кветкамі. За кожную добрую справу няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 24 жніўня свята - св. Барталамея апостала.
  • У сераду 26 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
  • У чацвер 27 жніўня – успамін св. Монікі.
  • У пятніцу 28 жніўня – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
  • У суботу 29 жніўня – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

3. Ужо хутка ў нашай парафіі распачнецца новы катэхетычны год. Заахвочваем запісваць на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі дзетак ад 3 класа ўзвыш. Заняткі распачнуцца ў аўторак 8 верасня. За ўсёй неабходнай інфармацыяй можна звяртацца да сястры Яны.

4. Праз тыдзень у нядзелю 30 жніўня, падчас Імшы а 12 гадзіне адбудзецца благаслаўленне на пачатак новага навучальнага года вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў. Запрашаем усіх на супольнае святкаванне пасля Імшы на тэрыторыі касцёла. Калі хто можа прынесьці штосьці смачнае – будзем вельмі ўдзячныя.

5. У суботу 29 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансэкрацыі касцёла ў Жупраны. Адпраўленне аўтобуса а 8.30 з паркоўкі каля ТЦ “Тройка” ў Маладзечне, прыпынак каля касцёла ў Лебедзеве а 8.50. Кошт пілігрымкі 20 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльнай краме. Сардэчна запрашаем!

6. У суботу 19 верасня ў Будславе адбудзецца Францішканскі кангрэс з удзелам усіх Францішканскіх Ордэнаў, прадстаўленых на Беларусі, Францішканскага Ордэну Свецкіх, Моладзі ФМ Таў і Рыцараў св. Францішка. Гэта цудоўная нагода, каб адзначыць заканчэнне юбілейнага года, прысвечанага св. Францішку. У праграме: Святая Імша, канферэнцыі, накіраваныя на паглыбленне францішканскай духоўнасці, адарацыя, канцэрт і, канешне ж, пачастунак, падрыхтаваны братам Войткам. Зарэгістравацца можна да 5 верасня ў сацыяльных сетках парафіі, а таксама ў закрыстыі.

7. Рэлiгiйная мiсiя «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii рэалізуе чарговы праект, і прапануе патрабуючым САДЖАНЦЫ:
- маліна рэмантантная (2 шт.)
- жымаласць садовая (2 шт.)
- галубіка (2 шт.)
- агрэст без шыпоў (1 шт.)

Катэгорыя патрабуючых: пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя, апякунскія, прыёмныя сем’і. Каб атрымаць дапамогу неабходна запісацца ў Дамінікі па тэл. +37529-516-46-60 (тэлефанаваць У ПРАЦОЎНЫ ЧАС пн-пт 9.00-17.00) і падрыхтаваць неабходныя дакументы:
1. Ксеракопія пашпарта (апошняя, перадапошняя старонкі і прапіска)
2. Ксеракопія пенсійнага пасведчання (ці пасведчання інваліда)
3. Для шматдзетных/апякунскіх/прыёмных сямей - копія пасведчання.
На месцы запоўніць заяву на атрыманне дапамогі.

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе з'явіліся штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень, таксама ў нашай краме можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...

 

Карысныя спасылкі: