Skip to main content

ХX Звычайная нядзеля 16 жніўня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
tir 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні, ўпрыгожваў кветкамі, рыхтаваўся да кірмаша і рабіў святочныя дэкарацыі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У чацвер 20 жніўня – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • У пятніцу 21 жніўня – успамін св. Пія Х, папы.
  • У суботу 22 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

3. У бліжэйшым часе адбудуцца персанальныя змены ў супольнасці нашых сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Сястра Кацярына заканчвае сваё служэнне ў нашай парафіі і распачне яго на іншай пляцоўцы. Да нас жа прыедзе сястра Вікторыя. Дзякаваць Богу за служэнне сястры Кацярыны будзем у нядзелю 23 жніўня падчас святой Імшы а 12.00.

4. Ужо хутка ў нашай парафіі распачнецца новы катэхетычны год. Заахвочваем запісваць на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі дзетак ад 3 класа ўзвыш. Заняткі распачнуцца ў аўторак 8 верасня. За ўсёй неабходнай інфармацыяй можна звяртацца да сястры Яны.

5. У суботу 22 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансакрацыі нашага капуцынскага касцёла ў Смалявічах. Адпраўленне аўтобуса а 9:00 з паркоўкі каля касцёла. Кошт 20 рублёў. Таксама ў суботу 29 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансэкрацыі касцёла ў Жупраны. Адпраўленне аўтобуса а 8.30 з паркоўкі каля ТЦ “Тройка” ў Маладзечне, прыпынак каля касцёла ў Лебедзеве а 8.50. Кошт і адной і другой пілігрымкі 20 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльнай краме. Сардэчна запрашаем!

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе з'явіліся штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень, таксама ў нашай краме можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...

 

Карысныя спасылкі: