ХІХ Звычайная нядзеля, Год А 9 жніўня 2026 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Асабліва хочацца падзякаваць усім неабыякавым парафіянам, якія прынялі ўдзел у талацэ. Пасля буры трэба было пазбіраць і папілаваць галіны, паграбаць лісце, падмесці тэрыторыю і іншае. Дзякуючы вашай ахвярнасці і працы тэрыторыя касцёла выглядае вельмі дагледжанай і прыгожай. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 10 жніўня - свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка. Св. Імша, як звычайна ў панядзелак, а 18.00.
- У аўторак 11 жніўня - свята св. Клары, панны.
- У пятніцу 14 жніўня – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
- У суботу 15 жніўня – урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Св. Імша ў гэты дзень: 6.45, 8.00 і 18.00. У народзе гэтае свята называецца «Маці Божай Зельнай», ў гэты дзень існуе традыцыя благаслаўляць зёлкі і кветкі, а таксама першыя плёны новага ўраджаю: збожжа, садавіну і гародніну.
3. У суботу 22 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансакрацыі нашага капуцынскага касцёла ў Смалявічах. Адпраўленне аўтобуса а 9:00 з паркоўкі каля касцёла. Кошт 20 рублёў. Таксама ў суботу 29 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансэкрацыі касцёла ў Жупраны. Адпраўленне аўтобуса а 8.30 з паркоўкі каля ТЦ “Тройка” ў Маладзечне, прыпынак каля касцёла ў Лебедзеве а 8.50. Кошт і адной і другой пілігрымкі 20 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльнай краме. Сардэчна запрашаем!
4. Аб’ява ад с. Яны: вялікая просьба, калі хтосьці мае кветкі, прыносіць іх у суботу альбо напярэдадні ўрачыстасцяў, каб сёстры мелі час сабраць букеты і ўпрыгожыць імі алтар.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе з'явіліся штодзённікі на 2027 год з тэкстам Божага слова на кожны дзень, таксама ў нашай краме можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы, абразы, малітоўнікі, вышытыя абразы, капуцынскую каву і інш...
Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць:Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.