Skip to main content

ХVІІІ Звычайная нядзеля, Год А 2 жніўня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
hlebryba 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. Дзякуем усім за ахвяраванні на аднаўленне будслаўскага абраза св. Францішка, які знаходзіцца цяпер у нашым касцёле. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 4 жніўня – успамін св. Яна Марыі Віянэя, прэзбітэра.
  • У чацвер 6 жніўня – свята Перамянення Пана.
  • У суботу 8 жніўня – свята св. Дамініка, прэзбітэра, заснавальніка ордэна Прапаведнікаў.

3. У суботу 29 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансэкрацыі касцёла ў Жупраны. Адпраўленне аўтобуса а 8.30 з паркоўкі каля ТЦ “Тройка” ў Маладзечне, прыпынак каля касцёла ў Лебедзева а 8.50. Кошт удзелу 20 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльнай краме. Сардэчна запрашаем!

4. Нашую братнюю супольнасць у Маладзечне не абмінулі персанальныя змены. Таму ў наступную нядзелю, 9 жніўня, падчас святой Імшы а 10.00 будзем дзякаваць бр. Уладзіславу Мінько за 5 год служэння ў нашай парафіі. Бр. Уладзіслаў накіроўваецца ў Менск (Новая Баравая), дзе будзе пробашчам парафіі св. Францішка. Падчас гэтай святой Імшы адбудзецца ўвядзенне новага пробашча - бр. Сяргея Гусара і прыняцце ім служэння ў нашай парафіі.

5.  Запрашаем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, капуцынскі бальзам, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Карысныя спасылкі: