Skip to main content

ХVІІ Звычайная нядзеля, Год А 26 ліпеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
0101 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. Дзякуем усім за ахвяраванні на аднаўленне будслаўскага абраза св. Францішка, які знаходзіцца цяпер у нашым касцёле. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 29 ліпеня – успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
  • У пятніцу 31 ліпеня – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра.
  • У суботу 1 жніўня – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

3. Да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў вайберы і атрымаць у братоў.

4. У суботу 29 жніўня адбудзецца аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць кансэкрацыі касцёла ў Жупраны. Адпраўленне аўтобуса а 8.30 з паркоўкі каля ТЦ “Тройка” ў Маладзечне, прыпынак каля касцёла ў Лебедзева а 8.50. Кошт удзелу 20 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльнай краме. Сардэчна запрашаем!

5. Рэлiгiйная мiсiя «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii рэалізуе праект з хатнімі жывёламі, і прапануе патрабуючым кур-нясушак (9 шт.) і пеўня (1 шт.).Катэгорыя патрабуючых: пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і. Каб атрымаць дапамогу неабходна запісацца ў Дамінікі па тэл. +37529-516-46-60 (тэлефанаваць У ПРАЦОЎНЫ ЧАС) і падрыхтаваць неабходныя дакументы:

1. Ксеракопія пашпарта (апошняя, перадапошняя старонкі і прапіска)

2. Ксеракопія пенсійнага пасведчання (ці пасведчання інваліда)

3. Для шматдзетных сямей - копія пасведчання.

На месцы запоўніць заяву на атрыманне дапамогі. Колькасць курачак абмежаваная, таму - калі ласка, паспяшыце!

6.  Запрашаем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, капуцынскі бальзам, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Карысныя спасылкі: