Skip to main content

ХVІ Звычайная нядзеля, Год А 19 ліпеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
pshenica plevel 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні, а таксама тым, хто дапамагаў сваёй малітвай і ўдзелам перажыць час святых місій у Лебедзеве. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 21 ліпеня – свята св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • У сераду 22 ліпеня – свята св. Марыі Магдалены.
  • У чацвер 23 ліпеня – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • У суботу 25 ліпеня – свята св. Якуба, апостала. У гэты дзень таксама ўзгадваем св. Хрыстафора – апекуна ўсіх, хто кіруе транспартнымі сродкамі. Бласлаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў адбудзецца ў нядзелю 26 ліпеня пасля кожнай святой Імшы.

3. Да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў вайберы і атрымаць у братоў.

4.  Запрашаем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, капуцынскі бальзам, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

Карысныя спасылкі: