Skip to main content

ХV Звычайная нядзеля, Год А 12 ліпеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
seibit 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні, а таксама тым, хто дапамог у арганізацыі “Летніка з Францішкам”. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак..

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 15 ліпеня – свята св. Банавентуры, біскупа і доктара Касцёла.
  • У чацвер 16 ліпеня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

3. У гэтым годзе 19 ліпеня лебедзеўская парафія святкуе юбілей свайго 550-годдзя. Распачнецца гэтае святкаванне з перажывання святых місій як асаблівага часу падрыхтоўкі, навяртання і рэанімацыі веры. Місіі пройдуць у днях з 12 па 19 ліпеня. Кожны дзень на працягу тыдня будзе святая Імша з адмысловымі набажэнствамі. Правядзе святыя місіі кс. Артур Ляшнеўскі, салезіянін. Сардэчна запрашаем пазнаёміцца з парадкам набажэнстваў на дошцы аб’яваў і далучацца да супольнага перажывання гэтага святога часу, а таксама просім аб малітве, каб святыя місіі прынеслі шчодры духоўны плён.

4. Святкаванне юбілею парафіі ў Лебедзеве распачнецца ў надзелю 19 ліпеня а 11.00. Урачыстую святую Імшу ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а пасля святой Імшы адбудзецца бласлаўленне місійнага крыжа і цікавая праграма. Арганізуецца выезд на гэтае мерапрыемства аўтобусам, адпраўленне а 10.00. Кошт 6 руб. Запіс у парафіяльнай краме.

5. Да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў вайберы і атрымаць у братоў.

6.  Запрашаем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, капуцынскі бальзам, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 misiiLebedevo
festLebedevo

Карысныя спасылкі: