Skip to main content

ХIІІ Звычайная нядзеля, Год А 28 чэрвеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
apostoly 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні, а таксама тым, хто дапамог у арганізацыі пілігрымкі ў Будслаў сваімі малітвамі, прадуктамі, ахвяраваннямі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Трывае чэрвень – месяц, асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 29 чэрвеня – урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Расклад святых Імшаў у гэты дзень: 7.15, 9.00 і 18.00. У гэты дзень зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
  • У чацвер 2 ліпеня – урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Расклад Святых Імшаў ў гэты дзень: 7.15 і 18.00.
  • У пятніцу 3 ліпеня – свята св. Тамаша, апостала.

4. Увага! У пятніцу і суботу 3-4 ліпеня у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. У пятніцу а 18-й гадзіне і суботу раніцай ў 7.15 святой Імшы ў нашым касцёле не будзе!

5. 33-пешая пілігрымка Маладзечна – Будслаў вырушыць ў панядзелак Святой Імшой а 9.00, якую узначаліць бр. Алег Шэнда. Сардэчна запрашаем далучыцца да малітвы за пілігрымаў.

6. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 4 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 22 рублі, запіс у парафіяльнай краме.

7. З 25 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год. Заахвочваем скарыстацца з магчымасці паглыбіць свае рэлігійныя веды і знайсці сваю магчымасць служэння супольнасці Касцёла. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў вайберы і атрымаць у братоў.

8.  Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

 registr26

Карысныя спасылкі: