ХIІ Звычайная нядзеля, Год А 21 чэрвеня 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні і дапамог арганізаваць адпустовую ўрачыстасць у Гарадку. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Трывае чэрвень – месяц, асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 22 чэрвеня – успамін святых Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў.
- У сераду 24 чэрвеня – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
- У суботу 27 чэрвеня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Нястомнай Дапамогі. У гэты дзень свае імяніны адзначае наш бр. Уладзіслаў. Маліцца за яго будзем у наступную нядзелю (28.06) падчас святой Імшы а 18.00.
4. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў. Запісацца яшчэ можна на сайце парафіі і ў сакрыстыі. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:
- Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, тушонкай, крупамі, гарбаткай, закаткамі ці агароднінай, - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
- Паколькі да нашай пілігрымкі далучыцца шмат паломнікаў з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 28 на 29 чэрвеня, а некаторых яшчэ і з 27 на 28 чэрвеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
- Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў шклянцы пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.
5. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 4 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 22 рублі, запіс у парафіяльнай краме.
6. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць:Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.