Skip to main content

ХI Звычайная нядзеля, Год А 14 чэрвеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Ezus vuchni 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Вялікую ўдзячнасць усім нашым парафіянам выказвае кс. Артур Ляшнеўскі, які на мінулым тыдні прапаведаваў у нас Божае Слова і прасіў дапамогі ў справе рамонту святыні ў Жупранах. Дзякуючы вашай зычлівасці ўдалося назбіраць на гэтую мэту 6320 руб.

3. Трывае чэрвень – месяц, асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.

4. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 17 чэрвеня – успамін св. Брата Альберта, законніка. 
  • У наступную нядзелю 21 чэрвеня а 14.00 на месцы старога касцёла ў Гарадку -  адпустовая ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Сардэчна запрашаем.

5. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў. Запісацца яшчэ можна на сайце парафіі і ў сакрыстыі. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:

  • Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, тушонкай, крупамі, гарбаткай, закаткамі ці агароднінай, - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
  • Паколькі да нашай пілігрымкі далучыцца шмат паломнікаў з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 28 на 29 чэрвеня, а некаторых яшчэ і з 27 на 28 чэрвеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
  • Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў шклянцы пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.

6. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 4 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 22 рублі, запіс у парафіяльнай краме.

7. Радасная навіна: у суботу 13 чэрвеня ў катэдральным саборы ў Таліне святарскія пасвячэнні прыняў наш парафіянін – дыякан Кірыл Арлёнак. Дзякуем Богу за дар яго паклікання і просім атуліць малітвай кс. Кірыла і яго родных.

8.  Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

 IMG 2204

Карысныя спасылкі: