Skip to main content

Х Звычайная нядзеля, Год А 7 чэрвеня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 heart2

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. Дзякуем мужчынам, якія дапамаглі разабраць святочныя дэкарацыі, а таксама ўсім супольнасцям, якія рыхтавалі алтары на ўрачыстасць Божага Цела. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Трывае чэрвень – месяц, асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У чацвер 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала. 
  • У пятніцу 12 чэрвеня – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Расклад святых Імшаў ў гэты дзень: 7.15 і 18.00. У гэты дзень сваю адпустовую урачыстасць перажывае Лебедзеўская парафія. Адпустовая Святая Імша ў Лебедзеве – а 9.00 і 18.00. Сардэчна запрашаем наведаць нашых суседзяў!
  • У суботу 13 чэрвеня – у нашым касцёле свята св. Антонія Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла. У гэты ж дзень запрашаем на фэст каля крыніцы ў Лешне а 12.00 з нагоды успаміну Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, які таксама прыпадае на гэты дзень.

4. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў. Запісацца яшчэ можна на сайце парафіі і ў сакрыстыі. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:

  • Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, тушонкай, крупамі, гарбаткай, закаткамі ці агароднінай, - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
  • Паколькі да нашай пілігрымкі далучыцца шмат паломнікаў з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 28 на 29 чэрвеня, а некаторых яшчэ і з 27 на 28 чэрвеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
  • Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў шклянцы пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.

5. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 4 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 22 рублі, запіс у парафіяльнай краме.

6. З 6 па 11 ліпеня ў нашай парафіі пройдзе “Летнік з Францішкам” для дзяцей ад 7 да 13 год. Дзеці будуць збірацца ад 14.00 да 20.00 на працягу тыдня. Ахвяра за ўдзел – 60 руб. Запрашаем усіх жадаючых. Колькасць месцаў абмежаваная. Запісацца можна ў аніматараў у аранжавых кашульках пры браме касцёла. Рэгістрацыя пасля Імшы а 10, 12 і 18.00.

7. З нагоды Юбілею св. Францішка ладзім аўтобусную пілігрымку ў Асізі і Рым у днях 17-28 верасня. Прыкладны кошт паездкі – 750 еўра. Колькасць месцаў абмежаваная. Падрабязная інфармацыя ў бр. Уладзіслава. Запісацца можна ў сакрыстыі.

8.  Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

 IMG 2204

Карысныя спасылкі: