Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А 31 мая 2026 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. Дзякуем усім, хто дапамагае ў арганізацыі сённяшняга святкавання на тэрыторыі касцёла. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. У гэтую нядзелю 31 мая падчас святой Імшы а 12.00 будзем дзякаваць Богу за навучальны год, які завяршаецца. Асабліва запрашаем вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Пасля ж літургіі ўсіх парафіянаў чакае супольнае святкаванне на тэрыторыі касцёла.
3. Распачынаем чэрвень – месяц асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30, а ў бліжэйшую пятніцу – на пакутнае набажэнства пасля вячэрняй Святой Імшы.
4. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 1 чэрвеня – успамін св. Юстына, мучаніка.
- У сераду 3 чэрвеня – успамін святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
- 4 чэрвеня – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Расклад святых Імшаў ў гэты дзень: 7.15 і 18.00. Пасля Святой Імшы а 18:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія. Для гэтага нам неабходна супольна падрыхтаваць чатыры алтары, пры якіх будзем затрымлівацца на малітву падчас працэсіі:
• Падрыхтоўка першага алтара даручаецца супольнасцям Нэокатэхуменальнага Шляху.
• Падрыхтоўка другога алтара даручаецца супольнасці Назарэтанскіх Сем’яў, Легіёну Марыі.
• Падрыхтоўка трэцяга алтара даручаецца Францішканскаму Ордэну Свецкіх, супольнасці Францішканскай Моладзі Таў і Рыцарам св. Францішка.
• Падрыхтоўка чацвёртага алтара даручаецца Ружанцовым колам і супольнасці Маці ў малітве.
- У пятніцу 5 чэрвеня – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
5. У наступную нядзелю 7 чэрвеня прапаведаваць Слова Божае ў нашым касцёле будзе сябар нашай парафіі кс. Артур Ляшнеўскі, салезіянін, пробашч парафіі ў Жупранах. Тамашняя святыня рыхтуецца да свайго юбілею, перажывае грунтоўную рэстаўрацыю, і ў нас будзе магчымасць гэтую справу падтрымаць.
6. Мужчын запрашаем у аднаднеўную пешую пілігрымку Смаргонь-Баруны, якая адбудзецца 7 чэрвеня і звязана са святкаваннем Дня бацькі. Удзельнікаў чакаюць супольная малітва, іспыт сябе, паглыбленне веры і, канешне сустрэча з Маці Барунскай Суцяшальніцай Засмучаных. Пачуць падрабязнасці і запісацца можна ў сакрыстыі і ў бр. Уладзіслава да пятніцы 5 чэрвеня.
7. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў, якая вырушыць з нашага касцёла. Запісацца можна запоўніўшы электронную анкету па спасылцы на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі.
8. Ёсць магчымасць паехаць на Будслаўскі фэст і аўтобусам. Выезд у суботу 4 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт 22 рублі, запіс у парафіяльнай краме.
9. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.
Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
