Урачыстасць Спаслання Святога Духа, Год А 24 мая 2026 г.

1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. Дзякуем мужчынам, якія прыйшлі дапамагчы ўсталяваць дэкарацыі на сённяшнюю ўрачыстасць. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Трывае май – месяц асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30. У чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца а 16.00.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 25 мая – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- У аўторак 26 мая – успамін св. Філіпа Нэры, прэзбітэра.
- У чацвер 28 мая – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- У наступную нядзелю 31 мая – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
4. У бліжэйшую суботу 30 мая пасля вячэрняй святой Імшы запрашаем моладзь, асабліва вучняў, студэнтаў, тых, хто здае ці рыхтуецца да экзаменаў, на супольную адарацыю і малітву ў гэтай інтэнцыі.
5. У наступную нядзелю падчас Святой Імшы а 12.00 будзем дзякаваць Богу за навучальны год, які завяршаецца. Асабліва запрашаем вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Пасля літургіі ўсіх парафіянаў чакае супольнае святкаванне на тэрыторыі касцёла.
4. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў, якая вырушыць з нашага касцёла. Запісацца можна запоўніўшы электронную анкету па спасылцы на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі.
5. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
