Skip to main content

VIІ Велікодная нядзеля, Год А 17 траўня 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
christ in gethsemane 

1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Трывае май – месяц асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30. У чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца а 16.00.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 18 мая – успамін св. Фелікса з Канталічэ, капуцына, законніка, апекуна дзяцей. Пасля кожнай святой Імшы будзе бласлаўленне дзяцей і памазанне іх алеем св. Фелікса.
  • У аўторак 19 мая – успамін св. Крыспіна з Вітэрба, капуцына, законніка.
  • У сераду 20 мая – успамін св. Бернардына Сіенскага, прэзбітэра.
  • У суботу 23 мая вечарам будзем святкаваць вігілію Спаслання Святога Духа. Святой Імшы а 18.00 не будзе. Запрашаем на вігілійную Святую Імшу а 21.00, падчас якой будзе вельмі многа Божага Слова, таму завяршыцца яна прыкладна каля 23.00.
  • У наступную нядзелю 24 мая – Урачыстасць Спаслання Святога Духа. Падчас святой Імшы а 18.00 Апостальскі нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі вернікам нашай парафіі.

4. У днях з 29 чэрвеня па 3 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў, якая вырушыць з нашага касцёла. Запісацца можна запоўніўшы электронную анкету па спасылцы на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі.

5.  Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

 IMG 2204
karitasmai
 

Карысныя спасылкі: