VI Велікодная нядзеля, Год А 10 мая 2026 г.
1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на мінулым тыдні. Дзякуем тым парафіянам, якія дапамаглі ўпрыгожыць наш касцёл на ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. У гэтую нядзелю а 12-й гадзіне адбудзецца святая Імша, падчас якой, нашы дзеці прымуць Першую Святую Камунію. Атулім нашымі малітвамі дзяцей, іх бацькоў і сястру Кацярыну, якая іх рыхтавала да гэтай падзеі. З панядзелка па наступную нядзелю разам з першакамунійнымі дзецьмі будзем перажываць “Белы тыдзень”. Запрашаем дзяцей, бацькоў і родных да штодзённага ўдзелу ў святой Імшы на працягу гэтага прыгожага часу. Каб усе дзеці мелі магчымасць удзелу ў “Белым тыдні”, у бліжэйшы панядзелак Святая Імша будзе таксама і а 7.15.
3. Трывае май – месяц асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30. У чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца а 16.00.
4. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 11 мая – успамін св. Ігнацыя з Лаконіі, капуцына, законніка.
- У аўторак 12 мая – успамін св. Леапольда Мандзіча, капуцына, прэзбітэра.
- У сераду 13 мая – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
- У чацвер 14 мая – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Гэта “абавязковая” ўрачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святая Імша ў нашым касцёле ў гэты дзень а 7.15 і 18.00.
- У пятніцу 15 мая – успамін св. Маргарыты Картонскай.
- У суботу 16 мая – успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
- У наступны панядзелак 18 мая браты капуцыны асаблівым чынам узгадваюць св. Фелікса з Канталічэ, першага святога капуцына, апекуна дзяцей. Таму згодна са старажытнай традыцыяй у наступную нядзелю пасля кожнай Святой Імшы адбудзецца бласлаўленне дзяцей і памазанне іх алеем св. Фелікса.
5. 16 мая а 9.00 у нашым касцёле адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх колаў Жывога Ружанца нашай парафіі. Вельмі просім усіх удзельнікаў колаў запланаваць час, каб прыйсці на гэтую сустрэчу.
6. 33-яя пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў ў гэтым Юбілейным годзе св. Францішка распачнецца з панядзелка 29 чэрвеня і патрывае да пятніцы 3 ліпеня. Заахвочваем запланаваць час, каб прыняць удзел у гэтай прыгожай малітоўнай практыцы.
7. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.