V Велікодная нядзеля, Год А 5 мая 2026 г.
1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. У гэтую нядзелю пасля вячэрняй святой Імшы запрашаем на набажэнства праслаўлення, як і кожную першую нядзелю месяца.
3. Трывае май – месяц асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30. У чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пачынаецца а 16.00.
4. У наступную нядзелю ў нашай парафіі а 12.00 адбудзецца Святая Імша, падчас якой 50 нашых дзетак прымуць Першую Святую Камунію. Таму звяртаемся з просьбай да дзяцей, моладзі і старэйшых, хто звычайна прыходзіць на Святую Імшу менавіта а гэтай гадзіне, каб прыйсці ў іншым часе дзеля таго, каб стварыць камфортныя ўмовы для гасцей. Атулім нашымі малітвамі дзяцей, іх бацькоў і сястру Кацярыну, якая іх рыхтавала да гэтай падзеі.
5. 16 мая а 9.00 у нашым касцёле адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх колаў Жывога Ружанца нашай парафіі. Вельмі просім усіх удзельнікаў колаў запланаваць час, каб прыйсці на гэтую сустрэчу.
6. З панядзелка распачнуцца працы па заканчэнні рамонту цэнтральных сходаў у нашым касцёле, а таксама ўваходнага парталу.
7. У гэтую нядзелю вітаем валанцёраў Радыё Марыя, якія распавядуць пра сваю дзейнасць, а ў нас будзе магчымасць іх падтрымаць.
8. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.