ІV Велікодная нядзеля, Год А 26 красавіка 2026 г.
1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У сераду 29 красавіка – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы. У гэты дзень свае імяніны адзначае нашая с. Кацярына Грынчык. Маліцца за яе будзем у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 12.00.
- У пятніцу 1 мая – успамін св. Юзафа, рамесніка. Распачынаем месяц прысвечаны Маці Божай. Маёвыя набажэнствы будуць распачынацца ў нашым касцёле перад вячэрняй святой Імшой а 17.30. Таксама сардэчна запрашаем на вячэрняе пакутнае набажэнства, якое распачнецца а 18.45. У гэты дзень для вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, тым якія будуць знаходзіцца на яе тэрыторыі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў. Кожны, хто будзе карыстацца дыспенсацыяй, няхай памоліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага.
- У суботу 2 мая – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
- У наступную нядзелю 3 траўня – першую нядзелю месяца – запрашаем на набажэнства праслаўлення пасля вячэрняй святой Імшы. Таксама праз тыдзень да нас завітаюць валанцёры Радыё Марыя, якія распавядуць пра сваю дзейнасць, а ў нас будзе магчымасць іх падтрымаць.
3. У суботу 2 мая плануецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў на сустрэчу ўсіх супольнасцяў Касцёла. Кошт выезду 20 руб. Адпраўленне а 8.00 ад паркоўкі ля крамы “Светафор”. Запісацца на выезд можна ў краме.
4. 16 мая а 9.00 у нашым касцёле адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх колаў Жывога Ружанца нашай парафіі. Вельмі просім усіх удзельнікаў колаў запланаваць час, каб прыйсці на гэтую сустрэчу.
5. З 20 красавіка распачаў сваё служэнне ў гэтым месцы брат Андрэй Багдановіч, прэзбітэр. Шчыра вітаем і заахвочваем атуліць яго сваёй малітвай.
6. У гэтую нядзелю 26 красавіка першую гадавіну сваіх святарскіх пасвячэнняў адзначае наш бр. Сяргей Гусар. Дзякуем Богу за дар яго жыцця і служэння ў нашай парафіі, а таксама дзякуем усім, хто памятае ў сваіх малітвах пра нашых братоў.
7. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.