ІІІ Велікодная нядзеля, Год А 19 красавіка 2026 г.
1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 21 красавіка – успамін св. Конрада з Парцгама, законніка.
- У чацвер 23 красавіка – успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка. У гэты дзень свае імяніны адзначае наш дарагі бр. Войцех Врублеўскі. Маліцца за яго будзем у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 18.00.
- У пятніцу 24 красавіка – успамін св. Фідэля Сігмарынгенскага, прэзбітэра і мучаніка.
- У суботу 25 красавіка – свята св. Марка, евангеліста.
3. У суботу 2 траўня плануецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў на сустрэчу ўсіх супольнасцяў Касцёла. Кошт выезду 20 руб. Адпраўленне а 8.00 ад паркоўкі ля крамы “Светафор”. Запісацца на выезд можна ў краме.
4. 16 траўня а 9.00 у нашым касцёле адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх колаў Жывога Ружанца нашай парафіі. Вельмі просім усіх удзельнікаў колаў запланаваць час, каб прыйсці на гэтую сустрэчу.
5. Радасная навіна для нашай братэрскай і парафіяльнай супольнасці: з 20 красавіка распачне сваё служэнне ў гэтым месцы брат Андрэй Багдановіч, прэзбітэр. Заахвочваем атуліць яго малітвай асабліва напачатку новага этапу свайго жыцця.
6. У наступную нядзелю 26 красавіка падчас святой Імшы а 13.00 ў менскай архікатэдры адбудзецца ўстанаўленне новых лектараў. Сярод іх – 9 мужчын з нашай парафіі. Просім памятаць пра іх у малітве, каб маглі годна несці даручаную ім паслугу ў нашай парафіі і за яе межамі.
7. Заахвочваем наведваць нашу парафіяльную краму, дзе перадусім можна набыць Біблію, духоўную літаратуру, а таксама іншыя прыгожыя і карысныя рэчы звязаныя з нашай верай і хрысціянскай тэматыкай.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.