ІІ Велікодная нядзеля – Божай Міласэрнасці, Год А
1. Хрыстос уваскрос! Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Дарагія Браты і Сёстры, з панядзелка 13 красавіка па вечар суботы 18 красавіка браты капуцыны нашай парафіі будуць перажываць свае манаскія рэкалекцыі ў Ляскоўцы пад Менскам. З панядзелка да пятніцы святая Імша ў нашым касцёле будзе адбывацца толькі ўвечары. У суботу будзе раніцай і вечарам. Асабліва просім аб малітве за ўсіх братоў у гэты час. У пільных патрэбах можна тэлефанаваць бр. Уладзіславу.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У чацвер – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.
4. Дарослых людзей і сем’і, якія цікавяцца духоўнасцю св. Францішка, запрашаем на Выходныя з Францішкам, якія пройдуць 19-21 красавіка ў Баранавічах. Запісацца можна на сайце, сац.сетках парафіі альбо ў братоў.
5. У суботу 2 траўня плануецца аўтобусная пілігрымка ў Будслаў на сустрэчу ўсіх супольнасцяў Касцёла. Кошт выезду 20 руб. Адпраўленне а 8.00 ад паркоўкі ля крамы “Светафор”. Запісацца на выезд можна ў краме.
6. Дзякуючы вашай шчодрасці, падчас акцыі “Велікапосная міласціна” атрымалася сабраць і паспяхова перадаць жыхарам дому-інтэрнату і патрабуючым каля 100 набораў велікодных падарункаў. Ад усяго сэрца дзякуем усім, хто далучыўся да гэтай ініцыятывы!
7. Перад пачаткам пастырскага візіту ў гэтым годзе аб’яўлялася, што ўсе сабраныя сродкі будуць прызначаны на выкананне і ўсталяванне знешніх і ўнутраных дзвярэй у наш касцёл. З патрэбных 22 тыс. даляраў, нам атрымалася сабраць 17 тыс. Гэта вельмі добры вынік! Выказваем шчырую падзяку ўсім за кожнае ахвяраванне. Працы па выкананні дзвярэй трываюць. Знешнія дзверы (металічныя), спадзяемся, усталююць у пачатку лета. Матэрыял на ўнутраныя дзверы – дуб – ужо закуплены, сохне, чакае свайго часу для апрацоўкі. Таксама ў нашым касцёле скора распачнуцца працы па заканчэнні рамонту цэнтральных сходаў і ўваходнага партала.

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.