НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫПАЎСТАННЯ ПАНА 5 красавіка 2026 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Хочацца асабліва падзякаваць усім, хто шмат працаваў ў гэтыя апошнія дні. Братам, сёстрам, спадарыні Дамініцы і Марыне за падрыхтоўку цямніцы і грабніцы, а таксама яшчэ раз сёстрам за служэнне ў закрыстыі і касцёле. Нашаму дарагому хору дзякуем за дапамогу ўсім нам ў малітве праз прыгожыя і старанна падрыхтаваныя спевы. Асаблівыя словы падзякі літургічнай службе за служэнне на рэпетыцыях і падчас літургіі. Братам за служэнне ў касцёле і кляштары, асабліва за сакрамэнтальную паслугу. Францішканскай моладзі і ФОС, валанцёрам Карытас за падрыхтаваны святочны кірмаш. Медыйнай групе за артыкулы, трансляцыі, фатаграфіі. Усім хто прыбіраў касцёл і тэрыторыю вакол касцёла. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. Сённяшняй урачыстасцю Уваскрасення Пана распачынаецца Велікодны перыяд, які Касцёл адзначае «ў радасці і весялосці» на працягу 50 дзён, аж да нядзелі Пяцідзесятніцы. Першыя восем дзён складаюць актаву Вялікадня, і гэтыя дні адзначаюцца як «урачыстасці Пана». Таму ў пятніцу актавы Вялікадня ў нас няма ўстрымання ад мясных страў.
3. Сёння запрашаем таксама на Літургію гадзінаў – Нешпары а 17.00. Заўтра Велікодны панядзелак. Святая Імша толькі а 18.00. І ў наступныя дні вяртаемся да звычайнага раскладу.
ЕЗУС ПЕРАМОГ СМЕРЦЬ!
Любыя браты і сёстры!
Няхай гэтая радасная падзея ўмацуе вашу веру і прынясе суцяшэнне і бласлаўленне.
Езус уваскрос і жыве! Няхай Вялікдзень умацоўвае нас ва ўзаемнай любові і дабрыні і будзе часам, праведзеным у атмасферы радасці і супакою.
А яшчэ жадаем, каб вы, перажываючы гэта вялікае свята, наблізіліся да жывога і сапраўднага Бога. Каб у гэтыя дні абвязкова сустрэліся з блізкімі і падзяліліся з імі сваёй верай, усмешкай і радаснай навіной:
ХРЫСТОС УВАСКРОС! АЛЛЕЛЮЯ!

Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.