IV Нядзеля Вялікага Посту – Laetare, Год А 15 сакавіка 2026 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на мінулым тыдні прыбіраў у касцёле. Вялікая падзяка сёстрам, хору, міністрантам, супольнасці ФОС і ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі нашага парафіяльнага свята. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Трывае Вялікі Пост. Заахвочваем прыкласці шчырыя намаганні, каб як найглыбей перажыць гэты каштоўны час. Вельмі просім не адкладваць удзел у сакрамэнце паяднання на апошні тыдзень перад святам Пасхі. Расклад велікапосных набажэнстваў:
- Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей адбываюцца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7:50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11:30.
- Песні Жальбы адбываюцца па нядзелях а 7:30 і а 17:30.
- У пятніцу 27 сакавіка пасля вячэрняй святой Імшы правядзем “вечар канфесіяналаў” – браты будуць спавядаць да апошняга пэнітэнта.
3. У чацвер 19 сакавіка — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта абавязковая ўрачыстасць: вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Расклад Святых Імшаў у нашым касцёле ў гэты дзень наступны: 6.45, 8.00 і 18.00. Прыгадаем, што ў гэты дзень сваю адпустовую ўрачыстасць перажывае парафія св. Юзафа ў Маладзечне. Вельмі заахвочваем у гэты дзень наведаць нашых суседзяў і атрымаць адпуст, там святая Імша ў 10.00 і 18.00.
4.У пятніцу 20 сакавіка ў нашай парафіі распачнуцца велікапосныя рэкалекцыі, якія патрываюць да нядзелі. Правядзе іх а. Ануфрый Альховік OSPPE, які нясе служэнне ў г. Пінску. Расклад рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў групе ў вайберы. Варта запланаваць час, каб плённа паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый
5. Перыяд Вялікага Посту – вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі "Велікапосныя міласціна" – збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, што пражываюць у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл. Дзякуй шчыры ўсім, хто ўжо на гэтую прапанову адгукнуўся.
6. Пры выхадзе з касцёла можам пабачыць скабонку, прызначаную для збору сродкаў на кветкі, што будуць стаяць пры дэкарацыі гробу Пана, і на пасхальныя ўпрыгожванні. Дзякуем за кожную ахвяру і падтрымку.
7. У наступную нядзелю 22 сакавіка сестры назарэтанкі з Івянца зладзяць пры нашым касцёле невялічкі кірмаш, на якім прадставяць прыгожыя ўласнаручна зробленыя вырабы. Заахвочваем не праходзіць міма.
8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Святое Пісанне, Біблію для дзетак і біблійныя размалёўкі, духоўную літаратуру, часопісы, капуцынскі бальзам, абразы, малітоўнікі і інш.


Карысныя спасылкі:
- Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 10:00 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: "Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне".
- Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
- Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.