Skip to main content

III Нядзеля Вялікага Посту, Год А 8 сакавіка 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
samaranka 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Вялікая падзяка сёстрам, хору, міністрантам, супольнасці ФОС і ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі нашага парафіяльнага свята. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Сённяшні збор ахвяраванняў прызначаны на патрэбы Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

3. Трывае Вялікі Пост. Заахвочваем прыкласці шчырыя намаганні, каб як найпрыгажэй перажыць гэты каштоўны час. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7:50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях будуць рыхтаваць паасобныя супольнасці. У бліжэйшую пятніцу рыхтуе супольнасць ФМТаў. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11:30.
  • Песні Жальбы будуць адбывацца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
  • У пятніцу 27 сакавіка пасля вячэрняй святой Імшы правядзем “вечар канфесіяналаў” – браты будуць спавядаць да апошняга пэнітэнта.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафі адбудуцца 20-22 сакавіка. Правядзе іх а. Ануфрый Альховік з Ордэна Паўлінаў. Заахвочваем ўжо цяпер планаваць час, каб паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.

4. Перыяд Вялікага Посту вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі "Велікапосная міласціна" - збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, пражываючых у доме-інтэрнаце.  Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.

5. Пры выхадзе з касцёла можам пабачыць скабонку, прызначаную для збору сродкаў на кветкі, што будуць стаяць пры дэкарацыі гробу Пана, і на пасхальныя ўпрыгожванні. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і падтрымку.

6. У наступную надзелю, якая ў літургіі Касцёла называецца “нядзеляй Радасці”, да нас завітае дзяржаўны камерны хор Рэпублікі Беларусь, які выканае знакамітыя духоўны творы Вівальдзі, Букстэхудэ, Галуса, Палестрыны і інш. Сардэчна запрашаем! Пачатак пасля вячэрняй святой Імшы а 19.10.

7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Святое Пісанне, духоўную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 caritas sak3

Карысныя спасылкі: