Skip to main content

II Нядзеля Вялікага Посту, Год А 1 сакавіка 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
peramianennie pana 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Дзякуем с. Яне і тым, хто ёй дапамагаў, за вымоўную велікапосную дэкарацыю. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Трывае Вялікі Пост. Заахвочваем прыкласці шчырыя намаганні, каб як найпрыгажэй перажыць гэты каштоўны час. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7:50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях будуць рыхтаваць паасобныя супольнасці. У бліжэйшую пятніцу рыхтуе супольнасць ФОС. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11:30.
  • Песні Жальбы будуць адбывацца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
  • 6 сакавіка а 18:45 адбудзецца Набажэнства першай пятніцы месяца з катэхезай і магчымасцю споведзі.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафі адбудуцца 20-22 сакавіка. Правядзе іх а. Ануфрый Альховік з Ордэна Паўлінаў. Заахвочваем ўжо цяпер планаваць час, каб паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 4 сакавіка – адпустовая ўрачыстасць св. Казіміра. Святая Імша ў гэты дзень будзе а 6.45, 8.00 і а 18.00. Вячэрнюю літургію ўзначаліць мітрапаліт Юзаф Станеўскі. У гэты вечар адбудзецца святочны кірмаш, які рыхтуе ФОС. Вельмі захвочваем запланаваць час, каб быць у гэты дзень разам і падзякаваць Богу за нашую парафію.

4. З нагоды адпусту, а таксама як дар нашым парафіянам і асабліва парафіянкам, у суботу 7 сакавіка а 17.00 адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі і вершаў. Да нас завітае таленавітая моладзь з Баранавіч разам з с. Марыяй, дамініканкай, а таксама выступіць нашае цудоўнае трыа скрыпак з Маладзечна. Сардэчна запрашаем!

5. Наступная нядзеля, з'яўляецца нядзеляй Карытас, збор ахвяраванняў прызначаецца на патрэбы Міласэрнасці і падтрымку праектаў, якія здзяйсняе Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

6. Перыяд Вялікага Посту вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі "Велікапосная міласціна" - збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, пражываючых у доме-інтэрнаце.  Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.

7. Па ініцыятыве «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на перыяд Вялікага посту арганізуецца дабрачынная акцыя для дзяцей «Скарбонка Дабрыні». Мы ў нашай парафіі таксама прапануем дзецям далучыцца да акцыі і падзяліцца сваёй маленькай ахвярай (з асабістых грошаў, не просячы ў бацькоў) з хворымі аднагодкамі. Для іх ваша велікапосная міласціна стане вялікім знакам надзеі і любові. Як гэта канкрэтна зрабіць, дзеці даведаюцца на катэхэзе. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны на падтрымку Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі «Карытас» у Ляскоўцы — месца, дзе знаходзяць дапамогу і часовы дом дзеці, якія змагаюцца з анкалагічнымі і іншымі цяжкімі хваробамі.

8. Пры выхадзе з касцёла можам пабачыць скабонку, прызначаную збору сродкаў на кветкі, што будуць стаяць пры дэкарацыі гробу Пана і пасхальныя ўпрыгожванні. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і падтрымку.

9. Хлапцоў ад 15 год і старэйшых, якія задумваюцца над сваім жыццёвым пакліканнем, запрашаем правесці выходныя з 6-га па 8-га сакавіка разам капуцынамі ў кляштары ў Докшыцах. Падрабязнасці ў нашых сац. сетках і ў бр. Сяргея. Усіх парафіянаў вельмі просім маліцца аб пакліканнях з нашай парафіі.

10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 caritas sak3

Карысныя спасылкі: