Skip to main content

I Нядзеля Вялікага Посту, Год А 22 лютага 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Kramskoi Christ2 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Дзякуем с. Яне і тым, хто ёй дапамагаў, за вымоўную велікапосную дэкарацыю. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Распачаўся Вялікі Пост. Для вернікаў ён з’яўляецца асаблівым часам пакаяння і перамены жыцця. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7:50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях будуць рыхтаваць паасобныя супольнасці. У бліжэйшую пятніцу рыхтуе супольнасць Назарэтанскіх сем'яў. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11:30.
  • Песні Жальбы будуць адбывацца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
  • 6 сакавіка а 18:45 адбудзецца Набажэнства першай пятніцы месяца з катэхезай і магчымасцю споведзі.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафі адбудуцца 20-22 сакавіка. Правядзе іх а. Ануфрый Альховік з Ордэна Паўлінаў. Заахвочваем ўжо цяпер планаваць час, каб паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.

3. Па ініцыятыве «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на перыяд Вялікага посту арганізуецца дабрачынная акцыя для дзяцей «Скарбонка Дабрыні». Мы ў нашай парафіі таксама прапануем дзецям далучыцца да акцыі і падзяліцца сваёй маленькай ахвярай (з асабістых грошаў, не просячы ў бацькоў) з хворымі аднагодкамі. Для іх ваша велікапосная міласціна стане вялікім знакам надзеі і любові. Як гэта канкрэтна зрабіць, дзеці даведаюцца на катэхэзе. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны на падтрымку Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі «Карытас» у Ляскоўцы — месца, дзе знаходзяць дапамогу і часовы дом дзеці, якія змагаюцца з анкалагічнымі і іншымі цяжкімі хваробамі.

4. Пры выхадзе з касцёла можам пабачыць скабонку, прызначаную збору сродкаў на кветкі, што будуць стаяць пры дэкарацыі гробу Пана і пасхальныя ўпрыгожванні. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і падтрымку.

5. Перыяд Вялікага Посту вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі "Велікапосная міласціна" - збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, пражываючых у доме-інтэрнаце.  Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.

6. На наступным тыдні нашую парафію чакаюць прыгожыя і важныя падзеі, у якім запрашаем прыняць удзел, ужо цяпер запланаваць для гэтага час. У сераду 4 сакавікаадпустовая ўрачыстасць св. Казіміра. Вячэрнюю святую Імшу ўзначаліць мітрапаліт Юзаф Станеўскі. А ў суботу а 17.00 з нагоды адпусту і як дар усім нашым парафіянам і асабліва парафіянкам адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі і вершаў.

7. З панядзелка 23 лютага па чацвер у Росі адбудзецца пазачарговы капітул Меншых Братоў Капуцынаў Беларусі, на які паедуць усе браты з нашай супольнасці. З гэтай нагоды з панядзелка па чацвер уключна ранішняй святой Імшы ў нашым касцёле не будзе, як і вячэрняй адарацыі ў чацвер. Кожны вечар а 18.00 будзе святая Імша, якую узначаляць святары з нашага дэканату.

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

 caritas luty

Карысныя спасылкі: