Skip to main content

VI Звычайная Нядзеля, Год А 15 лютага 2026 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
pepel 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Дзякуем ўсім, хто сэрдэчна прымае братоў з пастырскім візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У сераду 18 лютага – Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі Пост. Для вернікаў ён з’яўляецца асаблівым заклікам да пакаяння і перамены жыцця.
    Расклад святых Імшаў у гэты дзень: 6.45, 8.00, 18.00. У Папяльцовую сераду для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Такі пост абавязвае вернікаў ад 18 да 59 гадоў жыцця уключна.

3. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7:50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях будуць рыхтаваць паасобныя супольнасці. У бліжэйшую пятніцу рыхтуюць супольнасці Нэокатэхуменальнага Шляху. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11:30.
  • Песні Жальбы будуць адбывацца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
  • 6 сакавіка а 18:45 адбудзецца Набажэнства першай пятніцы месяца з катэхезай і магчымасцю споведзі.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафі адбудуцца 20-22 сакавіка. Правядзе іх а. Ануфрый Альховік з Ордэна Паўлінаў. Заахвочваем ўжо цяпер планаваць час, каб паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.

4. Скончыўся пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Некаторыя высновы, прапановы і ўвагі, якія прагучалі падчас візіту, пастараемся прадставіць у адну з найбліжэйшых нядзеляў.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць Біблію, календары на 2026 год, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі і інш.

 

 caritas luty

Карысныя спасылкі: